
У нас пакуль што як заўсёды: аніякія навіны школы ні з бацькамі, ні з школьнікамі не ўзгадняюцца. Яшчэ у лютым абвясцілі пра новую школьную форму (пакуль для Мінска) з наступнага года. Тыя абразцы нават і адобрыла высокая начальства ў складзе паважанай Н.І.Качанавай, А.І.Іванца, Т.А.Лугіной ды іншая на паседжанні Мінскага градскога выканкама. А мне вельмі цікава: а колькі школьнікаў маюць у сваіх сем`ях паважанае начальства, а колькі раз яны мылі за апошні год тую школьную форму, ці зашывалі, падшывалі? Бо па іх рашэннях відаць, што аніякага практычнага вопыту у гэтым пытані ў высакага начальства няма…
Па-першая: абразцы паказвалі ўдзельнікі “Студыі моды”. Не сякрэт, што туды звычайна адбіраюць дзяцей па росту, весу ды т.д. А тое адзенне, што мае хоць які выгляд на невысокім хударлявым дзіцяці, не будзе мець аніякага выгляду на тым, хто “кроў з малаком”. Адсюль галоўнае пытанне: а ці будуць у нашай прамысловасці лекалы, каб адшыць тую форму на звычайных дзяцей, а не мадэльных паказчыках? Бо ў мяне ўжо трэцяя школьніца, прычым усе розныя – высокая, крэпкая ды нізенькая, худзенькая. І амаль ніводнага разу за ўсе гады не магу купіць для іх рэчы нават “дэлавого стылю” у мясцовых крамах, а што будзе з новай формай? То каротка, то вузка, то балтаецца, як мяшок. Дасюль выручалі рынкі, там часцей былі ўсе размеры. Памятаю гутарку з прадаўцом сталічнай крамы:
- А ці есць у вас гэта сукенка памера 46 ці нават 48?
- А навошта вам? Гэта для школьніц.
- Дык і я для 8-цы шукаю…
А памеры у маіх дзяцей самыя звычайныя, можа толькі не “мадэльныя”, у іх классах шмат дзяцей і вышэйшых, і крупнейшых, і ніжэйшых, і худейшых. А як спытаешь бацькоў наконт формы, дык ва ўсіх тая ж праблема. Вось толькі гутарыла са знаемым, у яго 9-нік сын ужо за 180см роста, а ці пашые наша прамысловасць на такія памеры.
Па-другое: а з практычнага боку хто правяраў тую форму? Ці добра яе мыць, прасаваць, як яна на выгляд пасля 10 раз мыцця? І галоўнае – як будзе адчуваць сябе дзіця за цэлы дзень у гэтых камплектах, як быстра можна перадзецца на тую ж фізкультуру? Хтосьці задаваў такія пытанні? Вось каб вытворцы адшылі такія камплекты дарослых памераў, а паважанае начальства пранасіла іх хоць з тыдзень, тады і была б у іх дасведчанасць у данным пытанні.
Па-трэццяе: як кажуць, вялікая вішня на торце. Па заяўках форма будзе вырабляцца на 70% з поліэстэра і на 30% з віскозы, што по сутнасці таксама штучны сінтэтычны матэрыял. Чытаем уважліва:
Санитарные правила и нормы 2.4.7.16-4-2006 “Гигиенические требования безопасности к детской одежде и обуви” –
36.2. Допустимые вложения синтетических волокон и нитей в текстильные материалы одежды для учащихся всех возрастных групп не должны превышать 30 – 35% в изделиях блузочного и сорочечного ассортимента и 55% – в костюмного, платьевого ассортимента. Подкладка должна быть выполнена из натуральных и (или) искусственных волокон (вискоза).
31.3. В изделиях для детей дошкольного, школьного возраста бельевого ассортимента (2 класс), чулочно-носочных (3 класс) вложение полиуретановых волокон (эластана, спандекса и др.) должно быть не более 3%.
В изделиях для детей подросткового возраста бельевого ассортимента (4-й класс) допускается вложение полиуретановых волокон не более 5%, в верхних трикотажных изделиях (6-й класс) – не более 8%, в чулочно-носочных изделиях (4-й класс) для детей подросткового возраста – не более 12%.
Ну як, усе у вас саблюдаецца, даражэнькія?